РУС БЕЛ ENG

Учителю физики

«АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА „ФІЗІКА“»

30.08.2023

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА

ПРАЦЭСУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА

«ФІЗІКА»

  1. Вучэбныя праграмы

У 2023/2024 навучальным годзе выкарыстоўваюцца вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Фізіка», зацверджаныя Міністэрствам адукацыі ў 2023 годзе.

Усе вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2023/2024 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка.

Звяртаем увагу, што ў вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Фізіка» ўнесены наступныя змяненні:

скарэкціравана агульная колькасць гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ў IX і XI класах у адпаведнасці з часткай 2 пункта 2 артыкула 150 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

удакладнены мэты і задачы вывучэння вучэбнага прадмета ў VII–IX і X–XI класах; чаканыя вынікі вывучэння зместу вучэбнага прадмета па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі; асноўныя патрабаванні да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

  1. Вучэбныя выданні

У новым навучальным годзе ў адукацыйным працэсе будуць выкарыстоўвацца вучэбныя выданні, уключаныя ў «Пералік вучэбных выданняў, якія прыгодныя для выкарыстання ў бібліятэчных фондах устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у 2023/2024 навучальным годзе» (зацверджаны Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Іванцом 06.02.2023). Гэты дакумент апублікаваны ў бюлетэні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Зборнік нарматыўных дакументаў» (№ 7, 2023), размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2023/2024 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Пералікі вучэбных выданняў.

Электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by).

Рэкамендацыі па рабоце з вучэбнымі дапаможнікамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2023/2024 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка.

Інфармацыя пра вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Фізіка» ў 2023/2024 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2023/2024 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка.

  1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбнага прадмета на павышаным узроўні

На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучэбны прадмет «Фізіка» можа вывучацца на павышаным узроўні ў VІІІ і ІX класах у аб'ёме не больш за 2 дадатковыя вучэбныя гадзіны на тыдзень. Рэкамендацыі па арганізацыі вывучэння фізікі на павышаным узроўні размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2023/2024 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка.

Пры вывучэнні вучэбнага прадмета «Фізіка» ў X і XI класах на павышаным узроўні выкарыстоўваюцца электронныя дадаткі, размешчаныя на рэсурсе (http://profil.adu.by).

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу на павышаным узроўні ў X–XI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з выкарыстаннем вучэбных дапаможнікаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2023/2024 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка.

  1. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу

Звяртаем увагу на тое, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўнік абавязаны кіравацца вучэбным матэрыялам і асноўнымі патрабаваннямі да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адпаведнай тэме, вызначанымі ў вучэбных праграмах для VII–IX і X–XI класаў, на аснове якіх ён складае каляндарна-тэматычнае планаванне, распрацоўвае паўрочнае планаванне з улікам рэальных умоў навучання і выхавання ў канкрэтным класе.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца настаўнікам, павінна быць накіравана на дасягненне адукацыйных вынікаў, зафіксаваных у вучэбных праграмах.

У вучэбных праграмах вызначаны пералік франтальных лабараторных работ; паняцці, фізічныя мадэлі, законы (прынцыпы, ураўненні), межы прымянімасці законаў, якія падлягаюць абавязковаму засваенню, а таксама практычныя і эксперыментальныя ўменні, якімі павінен авалодаць вучань. Не дапускаецца прад'яўленне да вучняў патрабаванняў, якія не прадугледжаны вучэбнымі праграмамі.

Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў сродкамі вучэбнага прадмета

Фарміраванне функцыянальнай адукаванасці сродкамі вучэбнага прадмета прадугледжвае развіццё ў вучняў здольнасці да прымянення набытых ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый у рэальных жыццёвых сітуацыях.

Асноўнымі складнікамі функцыянальнай адукаванасці падчас вывучэння фізікі з'яўляюцца: чытацкая адукаванасць, матэматычная адукаванасць, прыродазнаўчанавуковая адукаванасць.

Асаблівае значэнне ў фарміраванні функцыянальнай адукаванасці адводзіцца заданням, у аснове якіх ляжаць розныя жыццёвыя сітуацыі.

У адукацыйны працэс мэтазгодна ўключаць заданні, накіраваныя:

на трактоўку вучнямі інфармацыі пра аб'ект, прадстаўленай у розных формах (тэкставая, лікавая, графічная, камбінаваная, вобразная і іншыя);

вылучэнне падобных і адметных уласцівасцей вывучаемых аб'ектаў або з'яў;

фарміраванне ўменняў фармуляваць вывады на аснове наяўных даных;

пошук, атрыманне, інтэрпрэтацыю, пераўтварэнне, ацэнку і крытычнае асэнсаванне інфармацыі і г. д.

На вучэбных занятках па фізіцы неабходна надаваць асаблівую ўвагу фарміраванню прыродазнаўчанавуковай адукаванасці, якая прадугледжвае развіццё асобы, здольнай:

прымяняць метады прыродазнаўчанавуковага даследавання (назіранне, назапашванне фактаў (апісанне), вылучэнне гіпотэзы, вопыт або эксперымент, вымярэнне, мадэляванне, прагназаванне, параўнанне, класіфікацыя, сістэматызацыя, аналіз і сінтэз, іншыя);

выяўляць агульныя і прыватныя заканамернасці ў назіраемых або апісаных з'явах;

дыскутаваць, абгрунтоўваць свой пункт погляду, рабіць вывады і абагульненні, выкарыстоўваючы навуковую аргументацыю;

структураваць атрыманыя ці прадастаўленыя даныя;

распазнаваць супярэчнасці паміж прычынай і вынікам у прадстаўленых або самастойна прапанаваных доказах;

інтэрпрэтаваць вынікі даследаванняў і выкарыстоўваць навуковыя доказы для атрымання вывадаў.

У фарміраванні прыродазнаўчанавуковай адукаванасці важную ролю адыгрывае эксперымент, які дазваляе актывізаваць пазнавальную і разумовую дзейнасць вучняў. Фізічны эксперымент немагчыма выкарыстоўваць як абстрагаваны метад, ён заўсёды ідзе ў сукупнасці са слоўнымі метадамі (лекцыя, тлумачэнне, гутарка) і з іншымі сродкамі нагляднасці (малюнак, табліца, схема, экранныя дапаможнікі). Эксперымент развівае ў вучняў назіральнасць, вобразнае мысленне, уменне рабіць абагульненні на аснове назіраемых фактаў. Таксама ён дае магчымасць авалодаць навыкам прымянення тых або іншых фізічных заканамернасцей, зразумець цесную сувязь фізікі з навакольным светам.

Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета

У 2023/2024 навучальным годзе актуальнымі застаюцца рэалізацыя ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета «Фізіка»: фарміраванне ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы. Вырашэнне гэтай задачы павінна садзейнічаць дасягненню вучнямі асобасных адукацыйных вынікаў, да якіх адносяцца:

перакананасць у магчымасцях пазнання прыроды, у неабходнасці разумнага выкарыстання дасягненняў навукі і тэхналогій для далейшага развіцця грамадства;

фарміраванне культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;

павага да дзеячаў навукі, бачанне навукі як элемента агульначалавечай культуры.

Пры вызначэнні выхаваўчых задач вучэбных заняткаў трэба арыентавацца на ўказаныя асобасныя адукацыйныя вынікі, якія садзейнічаюць усведамленню вучнямі гуманістычнай сутнасці і маральнай каштоўнасці навуковых ведаў; неабходнасці разумнага выкарыстання дасягненняў навукі і тэхналогій у інавацыйным развіцці грамадства.

У змесце вучэбнага прадмета «Фізіка» ў найбольшай ступені на дасягненне асобасных адукацыйных вынікаў арыентаваны наступныя тэмы: «Фізіка – навука аб прыродзе. Фізіка і тэхніка. Сувязь фізікі з іншымі навукамі» (VII клас), «Выкарыстанне і эканомія электраэнергіі», «Вока як аптычная сістэма. Дэфекты зроку. Акуляры» (VIII клас), «Закон сусветнага прыцягнення. Вага. Бязважкасць і перагрузкі», «Рэактыўны рух» (IX клас), «Цеплавыя рухавікі. Прынцып дзеяння цеплавых рухавікоў. Каэфіцыент карыснага дзеяння (ККД) цеплавых рухавікоў. Экалагічныя праблемы выкарыстання цеплавых рухавікоў» (X клас), «Перадача электрычнай энергіі. Экалагічныя праблемы вытворчасці і перадачы электрычнай энергіі», «Электрамагнітныя хвалі і іх уласцівасці. Дзеянне электрамагнітнага выпраменьвання на жывыя арганізмы», «Дзеянне іанізуючых выпраменьванняў на жывыя арганізмы», «Ядзерны рэактар», «Сучасная прыродазнаўчанавуковая карціна свету» (XI клас).

Разам з тым пры вывучэнні кожнай тэмы неабходна ствараць умовы для фарміравання ў вучняў навуковага светапогляду, усведамлення ролі фізікі ў пазнанні свету і практычнай дзейнасці, паважлівага стаўлення да меркавання апанента пры абмеркаванні праблем прыродазнаўчанавуковага зместу, гатоўнасці да маральна-этычнай ацэнкі выкарыстання навуковых дасягненняў, адказных адносін да навакольнага асяроддзя.

Пры падборы дыдактычнага матэрыялу да вучэбных заняткаў рэкамендуецца аддаваць перавагу такім практыкаванням і заданням, якія будуць садзейнічаць фарміраванню ў вучняў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця гонару за сваю краіну, інфармацыйнай, экалагічнай культуры, культуры бяспекі жыццядзейнасці, каштоўнасных адносін да свайго здароўя.

З мэтай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета «Фізіка» рэкамендуецца выкарыстоўваць актыўныя метады і формы навучання і выхавання: стварэнне праблемных сітуацый, выкарыстанне метаду праектаў, арганізацыя канферэнцый, дыскусій, экскурсій, выкананне эксперыментальных і іншых заданняў.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Фізіка» абавязковым з'яўляецца выкананне Правіл бяспекі арганізацыі адукацыйнага працэсу, арганізацыі выхаваўчага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.08.2022 № 227. Гэтыя правілы ўстанаўліваюць патрабаванні да мер бяспекі пры правядзенні вучэбных заняткаў, работ даследчага характару, а таксама вызначаюць абавязкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі па забеспячэнні бяспечных умоў арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Для правядзення факультатыўных заняткаў прапануецца выкарыстоўваць вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі.

Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў і асобныя кампаненты ВМК для факультатыўных заняткаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2023/2024 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Фізіка.

  1. Дадатковыя рэсурсы

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу можна выкарыстоўваць адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс https://eior.by. Яго прызначэнне – падтрымка вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, а таксама вучняў, якія па ўважлівых прычынах часова не могуць наведваць установу адукацыі.

Карысную інфармацыю для падрыхтоўкі да вучэбных заняткаў можна знайсці на рэсурсе: http://e-asveta.adu.by/index.php/konkursi-olimpiadi-proekti/proektyi-pobediteli-koi/132-matematika-fizika-astronomiya – Праекты пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт».

  1. Арганізацыя метадычнай работы

Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў фізікі ў 2023/2024 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучня сродкамі вучэбнага прадмета “Фізіка”».

Развіццё прафесійных кампетэнцый педагогаў ажыццяўляецца праз работу метадычных фарміраванняў, якія ствараюцца на добраахвотнай аснове. Дзейнасць усіх метадычных фарміраванняў павінна планавацца на аснове аналізу вынікаў метадычнай работы за папярэдні навучальны год з улікам адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў педагагічных работнікаў, іх прафесійных інтарэсаў, запытаў.

На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў фізікі рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:

  1. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Фізіка» ў 2023/2024 навучальным годзе:

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі: асноўныя палажэнні, выхаванне ў сістэме адукацыі, агульныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу;

стварэнне бяспечных умоў арганізацыі адукацыйнага працэсу па фізіцы;

абноўленыя вучэбныя праграмы па фізіцы для VII–XI класаў;

эфектыўнасць выкарыстання ў адукацыйным працэсе кампанентаў вучэбна-метадычных комплексаў па вучэбным прадмеце;

аналіз вынікаў і напрамкі ўдасканалення падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага экзамену па фізіцы.

  1. Аналіз вынікаў работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў у 2022/2023 навучальным годзе. Планаванне работы метадычных фарміраванняў на 2023/2024 навучальны год.

На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў фізікі рэкамендуецца разгледзець тэарэтычныя і практычныя аспекты развіцця і выхавання асобы вучняў, пытанні методыкі выкладання вучэбнага прадмета ў кантэксце тэмы з улікам існуючага эфектыўнага педагагічнага вопыту настаўнікаў рэгіёна:

выхаваўчы патэнцыял урока фізікі;

развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў пры дапамозе рашэння фізічных задач;

праектна-даследчая дзейнасць па фізіцы як сродак развіцця сацыяльна значных якасцей асобы вучняў;

школьнае навуковае таварыства ў сістэме работы па фарміраванні даследчых кампетэнцый вучняў па фізіцы;

роля і месца вучэбнага эксперыменту ў выкладанні фізікі;

фарміраванне прыродазнаўчанавуковай адукаванасці вучняў сродкамі вучэбнага прадмета «Фізіка».

З мэтай забеспячэння ўмоў для развіцця прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі праводзяцца мерапрыемствы ў адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў (https://akademy.by/index.php/be/aktual/37-anons-2).

Навукова-інфармацыйную і арганізацыйна-метадычную дапамогу настаўнікам аказвае часопіс «Матэматыка і фізіка» (РУП «Выдавецтва „Адукацыя і выхаванне“»). У часопісе асвятляюцца пытанні методыкі выкладання матэматыкі і фізікі. Друкуюцца распрацоўкі планаў урокаў, матэрыялы для пазакласнай работы, размяшчаюцца навукова-метадычныя публікацыі.

свернуть