РУС БЕЛ ENG

Методическая копилка

План метадычнай работы Дзяржаўнай установы адукацыі “Лешніцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёнаі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” на 2022/2023 навучальны год

01.09.2023

 

ПЛАН

МЕТАДЫЧНАЙ РАБОТЫ

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

“Лешніцкая  сярэдняя школа Бярэзінскага раёна ” на 2023/2024 навучальны год

Метадычная тэма: удасканаленне адукацыйнага працэсу з мэтай павышэння якасці адукацыі і фарміравання інтэлектуальнай і творчай асобы навучэнцаў.

Мэта: забеспячэнне якасці адукацыі сродкамі развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў, выхаванне асобы з актыўнай грамадзянска-патрыятычнай пазіцыяй з улікам зменлівага сацыякультурнага, эканамічнага і дэмаграфічнага становішча

Задачы:

  • Забеспячэнне метадычнага суправаджэння ўкаранення педагогамі ў практыку сучасных адукацыйных тэхналогій;
  • Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў сродкамі самаадукацыйнай дзейнасці;
  • Актывізацыя дзейнасці па абагульненні і распаўсюджанні эфектыўнага педагагічнага вопыту.

Змест метадычнай работы

  • Інфармаванне настаўнікаў аб сучасным навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу, аб выданні новых вучэбных дапаможнікаў, вучэбна-метадычных комплексаў;
  • Азнаямленне з новымі нарматыўнымі і прававымі актамі па праблемах зместу, арганізацыі і метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі;
  • Разгляд пытанняў, рашэнне якіх выклікае найбольшыя цяжкасці, высветленыя ў выніку дыягностыкі іх прафесійных патрэб, узроўня прафесійнай кампетэнтнасці

Прыярытэтныя напрамкі

  1. Арганізацыйна-педагагічнае забеспячэнне – удасканаленне навукова-метадычнае забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі сродкамі работы метадычных аб’яднанняў настаўнікаў і класных кіраўнікоў, актыўны удзел у метадычных семінарах, работу па самаадукацыі.
  2. Інфармацыйнае забеспячэнне
  • Забеспячэнне вучэбнымі, метадычнымі, практычнымі матэрыяламі удзельнікаў адукацыйнага працэсу
  1. Метадычнае забеспячэнне
  • Вывучэнне і выкарыстанне ў практыцы сучасных адукацыйных тэхналогій;
  • Забеспячэнне павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў, іх непарыўнай прафесійнай адукацыі і самаадукацыі ва ўмовах пераходу да профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і адноснай завершанасці навучання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • удасканаленне сістэмы работы з высокаматываванымі вучнямі шляхам эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў факультатыўных, стымулюючых, індывідуальных заняткаў.

№ п/п

Змест дзейнасці

Срокі выканання

Адказныя

Арганізацыйная работа

1.

Арганізацыйныя пасяджэнні метадычных аб’яднанняў настаўнікаў, класных кіраўнікоў

жнівень

Круталевіч С.Р., кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

2.

Арганізацыя работы па павышэнні кваліфікацыі педагогаў установы адукацыі

На працягу года

Круталевіч С.Р.

3.

Арганізацыя работы па самаадукацыі

На працягу года

Круталевіч С.Р.

кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

4.

Актуалізацыя нарматыўнай прававой дакументацыі

На працягу года

Круталевіч С.Р.

Кісель Н.І.

5.

Арганізацыя выстаў навінак метадычнай літаратуры

На працягу года

Круталевіч С.Р.

Пяткевіч А.М.

6.

Інструктыўна-метадычныя нарады. Абмеркаванне бягучых пытанняў

На працягу года

Круталевіч С.Р.

Кісель Н.І.

7.

Метадычная нарада па пераемнасці ў рабоце дашкольнай, І і ІІ ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі

Лістапад

Круталевіч С.Р.

Кісель Н.І., кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

8.

Падрыхтоўка і правядзенне нарад пры намесніках дырэктара

Згодна з планам

Круталевіч С.Р., Піскун А.М.

9.

Вызначэнне тэматыкі, арганізацыя і правядзенне педагагічных саветаў (традыцыйных і тэматычных)

Згодна з планам

Кіраўніцтва ўстановы адукацыі, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

Работа з педагагічнымі кадрамі

1.

Аналіз і састаўленне планаў работы метадычных аб’яднанняў педагогаў і класных кіраўнікоў

Верасень

Круталевіч С.Р.,

Кісель Н.І., кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

2.

Узгадненне каляндарна-тэматычнага планавання па вучэбных прадметах, факультатыўных заняткаў

Верасень

Круталевіч С.Р.

3.

Арганізацыя і ўдзел у непарыўнай прафесійнай адукацыі, конкурсах прафесійнага майстэрства (семінары, конкурсы, алімпіяды, канферэнцыі і г.д.)

На працягу года

Круталевіч С.Р.

Кісель Н.І.

4.

Дыягностыка педагогаў установы адукацыі па высвятленні цяжкасцей у рабоце

Верасень, май

Круталевіч С.Р.

5.

Правядзенне метадычных семінараў:

 

 

5.1

“Псіхічнае выгаранне  педагогаў як  бар’ер прафесійнай самарэалізацыі асобы”

Лістапад

Круталевіч С.Р.

кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

5.2

 Першасная прафілактыка залежных паводзін  у  непаўналетніх: праблемы і актуальныя напрамкі.

Снежань

Піскун А.М., Собаль І.І.

5.3

“Самаактуалізацыя, як аснова фарміравання і развіцця  даследчай кампетэнцыі педагога”

 

Сакавік

Круталевіч С.Р.

кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

6

Удзел настаўникаў установы  адукацыі  у  раённым педагагічным марафоне

кастрычнік

Круталевіч С.Р.

кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

7.

Правядзенне адзінага метадычнага тыдню  

Люты

Круталевіч С.Р.

кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

Павышэнне кваліфікацыі

1.

Састаўленне перспектыўнага плана праходжання педагогамі курсаў павышэння кваліфікацыі

Верасень

Круталевіч С.Р.

2.

Кантроль за выкананнем плана-графіка павышэння кваліфікацыі

На працягу года

Круталевіч С.Р.

3.

Аналіз праходжання курсавой падрыхтоўкі педагогамі ўстановы адукацыі

Студзень, май

Круталевіч С.Р.

4.

Удзел педагогаў у канферэнцыях, навукова-метадычных семінарах, конкурсах прафесійнага майстэрства

На працягу года

Круталевіч С.Р.

5.

Вывучэнне і выкарыстанне ў практыцы выкладання эфектыўнага педагагічнага вопыту, сучасных адукацыйных тэхналогій

На працягу года

Настаўнікі

6.

Узаеманаведванне вучэбных, факультатыўных заняткаў

На працягу года

Круталевіч С.Р.

кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

7.

Удзел у педагагічных саветах, нарадах, пасяджэннях метадычных аб’яднанняў установы адукацыі, раёна

На працягу года

Круталевіч С.Р., кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

Арганізацыя работы па самаадукацыі

1.

Дыягностыка прафесійных цяжкасцей

Верасень, май

Круталевіч С.Р.

2.

Састаўленне перспектыўных і гадавых планаў па самаадукацыі

Верасень

Кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

3.

Справаздачы па выніках самаадукацыйнай дзейнасці

На працягу года

Кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

4.

Аналіз самаадукацыйнай дзейнасці па выніках 2017/2018 навучальнага года

Май

Круталевіч С.Р.

Інфарматызацыя адукацыі

1.

Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій у працэсе выкладання

На працягу года

Круталевіч С.Р.кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

2.

Забеспячэнне дзейнасці інфармацыйнай прасторы ўстановы адукацыі

На працягу года

Круталевіч С.Р.

Вянглінская В.М.

3.

Афармленне журналаў “Выкарыстанне ЭСН у адукацыйным працэсе”, “Улік ЭСН, якія маюцца ва ўстанове адукацыі”

На працягу года

Круталевіч С.Р.

4.

Састаўленне графіка работы кабінета інфарматыкі, правядзенне вучэбных, факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў з выкарыстаннем ІКТ

Верасень, Студзень

Круталевіч С.Р.

Арганізацыя работы з высокаматываванымі вучнямі

1.

Актуалізацыя банка даных высокаматываваных вучняў

Верасень

Круталевіч С.Р.

2.

Састаўленне і рэалізацыя плана работы ўстановы адукацыі з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі

Верасень, на працягу года

Круталевіч С.Р.

кіраўнікі метадычных аб’яднанняў

3.

Удзел настаўнікаў у семінарах па праблемах падрыхтоўкі вучняў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

На працягу года

Круталевіч С.Р.

Работа атэстацыйнай камісіі

1.

Выбранне членаў атэстацыйнай камісіі. Размеркаванне абавязкаў паміж членамі камісіі

Верасень

Круталевіч С.Р.

2.

Азнаямленне членаў педагагічнага калектыву з графікам здачы кваліфікацыйных экзаменаў на атрыманне, падцвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Верасень

Круталевіч С.Р.

3.

Састаўленне плана-графіка павышэння кваліфікацыі педагогамі ўстановы адукацыі

Верасень

Круталевіч С.Р.

4.

Планаванне і арганізацыя работы атэстацыйнай камісіі

Верасень

 Круталевіч С.Р.

Арганізацыя работы метадычных фарміраванняў

1.

Работа метадычнага аб’яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі і настаўнікаў пачатковых класаў

На працягу года

Жукоўская С.М.

2.

Работа метадычнага аб’яднанн настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага і гуманітарнага цыклу

На працягу года

Счастная А.М.

3.

Работа метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыклу

На працягу года

Яцэвіч С.М.

       

Намеснік дырэктара

па асноўнай дзейнасці                                                          С.Р. Круталевіч

свернуть

Новая зямля

Паэма
  • Предмет: Беларуская лiтаратура
  • Автор: Колас Якуб
  • Файл: fb2 (196кБ)
  • Скачать

Евгений Онегин

Поэзия
  • Предмет: Русская литература
  • Автор: Пушкин Александр Сергеевич
  • Файл: fb2 (143кБ)
  • Скачать