РУС БЕЛ ENG

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця "Здаровы лад жыцця – альтэрнатывы няма"

11.05.2024

11 мая ва ўстанове адукацыі праходзілі мерапрыемствы дзня прапаганды здаровага ладу жыцця "Здаровы лад жыцця – альтэрнатывы няма".

Мэта: навучыць дзяцей шанаваць, берагчы і ўмацоўваць сваё здароўе; фарміраванне у дзяцей уменне клапаціцца пра сваё здароўе; умацоўванне здароўя дзяцей рознымі аздараўленчымі методыкамі; пашырэнне і ўзбагачэнне ведаў дзяцей аб карысці фізічных практыкаванняў для здароўя.

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні "Маё здароўе – мой клопат". Вучні рухаліся па станцыях, выконвалі практычныя заданні, разгадвалі загадкі, вырашалі пытанні аховы здароўя, выконвалі спартыўныя практыкаванні.

 

Таццяна Аляксандраўна падрыхтавала і правяла дыспут па рэжыму дня “Чалавек і яго гадзіннік”. На мерапрыемствы закраналіся пытанні выканання рэжыму дня вучнямі, польза ранішняй зарадкі і заняткаў фізічнай культурай для падлеткавага арганізма.

 

Кіраўнік фізічнага выхавання правяла з вучнямі спартыўны дэтэктыў "Згубленыя сляды". З вучнямі праведзена спартыўная спартландыя, у ходзе якой вучні, выконваючы спартыўныя практыкаванні, знаёміліся са слядамі розным жывел.

 

Наталля Мікалаеўна правяла інфармаванне па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў “Адказнасць падлеткаў за свае учынкі”.