РУС БЕЛ ENG

Дзень творчага узаемадзеяння з сям’ёй “Крокі насустрач”

27.04.2024

27 красавіка ва ўстанове адукацыі праходзіў дзень творчага ўзаемадзеяння з сям’ёй "Крокі насустрач".

Мэта: даць магчымасць бацькам і дзецям глыбей даведацца адзін аднаго, наладзіцца на канструктыўнае ўзаемадзеянне; развіццё ўмення адчуваць групу і асобных яе членаў, давяраць; развіццё эмпатыя і самасвядомасці.

З вучнямі пачатковых класаў Жукоўская Алена Васільеўна правяла калектыўную творчую справу "Тры ступені, якія вядуць уніз". Мерапрыемства было накіравана на прафілактыку ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў, прапаганду здаровага ладу жыцця.

 

Вучні 5 - 8 класаў прынялі актыўны ўдзел у сумеснай ролевай гульні, падрыхтаванай і праведзенай Счастнай Аксанай Мікалаеўнай "Планаванне сямейнага бюджэта". У ходзе гульні вучні вучыліся правільна разлічваць свае грошы, размяркоўваць па неабходнасці, эканоміць грашовыя сродкі і збіраць грошы на пакупкі маштабнага характару.

 

Жукоўская Наталля Мікалаеўна правяла з вучнямі дыялог-разважанне "Тата, мама, я – працавітая сям’я". На мерапрыемстве вучні падзяліліся сваімі дамашнімі абавязкамі, расказалі, чым дапамагаюць сваім бацькам, якую дапамогу аказваюць бабулям і дзядулям.

 

Кіраўнік фізічнага выхавання Смолер Надзея Аляксандраўна падрыхтавала для вучняў спартыўную гульню "Фізкультурная фрыгата".

 

Актывісты ГА "БРСМ" установы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у вясенняй ярмарке ў г.Беразіно. Вучні, сумесна з першым сакратаром РК ГА "БРСМ" Аврамчк Екацярынай правялі для маленькіх жыхароў горада бяспроігрышную латарэю.