РУС БЕЛ ENG

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі "Усё ў тваіх руках"

20.04.2024

Шосты школьны дзень 20 красавіка ва ўстанове адукацыі праходзій як Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі "Усё ў тваіх руках".

Мэта: падрыхтоўка дзяцей да ўсвядомленага выбару прафесіі, выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі шляхам рэалізацыі творчых здольнасцяў; пазнаёмства вучняў са старадаўнімі беларускімі песнямі, прыказкамі, прымаўкамі, звычаямі і традыцыямі беларускага народа; фарміраванне цікавасці і павагі да традыцый Беларусі, беларускай народнай культуры; выхоўванне маральных якасцяў асобы.

З вучнямі пачатковых класаў Жукоўская Святлана Міхайлаўна правяла конкурсную праграму "У мяне ідуць гады". Мэта правядзення конкурснай праграмы: пазнаёміць вучняў з азначэннем "прафесія", пашырыць веды пра шматграннасць прафесій, развіваць кругагляд, вучыць аналізаваць, дзелаць вывады. На мерапрыемстве фарміраваліся і замацоўваліся першасныя веды пра віды прафесій. Конкурсная праграма была накіравана на развіцце пазнаваўчай цікавасці і творчай дзейнасці дзяцей, развіцце матываў навучальнай дзейнасці, выхаўваліся павага і добрыя зносіны да людзей розных прафесій, выхоўваліся камунікатыўныя ўменні: слухаць і слышаць, дапамога адзін аднаму.

 

Вучні 5 - 8 класаў прынялі ўдзел у ролевай гульні "Маі магчымасці". Гульня праводзілася з мэтай прафілактыкі суіцыдальных паводзін у падлеткавым  асяродзі, дзе разглядаліся пытанні прыгажосці жыцця ў любых абставінах. 

 

Драка Алена Мікалаеўна правяла з вучнямі 9, 10 класаў урок-азнаямленне "Інжынерныя прафесіі нашага мікрарайна". На мерапрыемтсве вучні пазнаёміліся з інжынернымі прафесіямі Бярэзінскага раёна, вызначылі вастрэбаванасць дадзеных прафесій, значымасць прафесій.

 

Кіраўнік фізічнага выхавання правяла з вучнямі пазакласнае мерапрыемства "Ваенна-спартыўная гульня на мясцовасці". Вучні прынялі ўдзел у спартыўных эстафетах.

 

Супрацоўнікі ўстановы адукацыі разам з вучнямі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім субоніку.