Сям’я і школа. Вынікі супрацоўніцтва. Арганізацыя летняга адпачынку і вольнага часу дзяцей. Бяспека дзяцей - агульны клопат дарослых
17.05.202417 мая ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацкоўскі сход "Сям’я і школа. Вынікі супрацоўніцтва. Арганізацыя летняга адпачынку і вольнага часу дзяцей. Бяспека дзяцей - агульны клопат дарослых "
На сходзе былі разгледжаны наступныя пытанні:
- Аб падвядзенні вынікаў за 4 вучэбную чвэрць і завяршэнні 2023/2024 навучальнага года.
- Ролю бацькоў у забеспячэнні бяспекі навучэнцаў. Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў.
- Летнее аздараўленне: адпачываем з карысцю для розуму.
- 4.Арганізацыя аздараўленне і занятасць школьнікаў у летні перыяд.
- Бяспеку дзяцей на дарогах у летні перыяд
- Канікулы без дыму і агню.
На сходзе выступіла інспектар РАНС Ермакова Вольга Мікалаеўна, якая звярнула ўвагу бацькоў на пажарную бяспеку, бяспеку адпачынку паблізу вадаёмаў, у лясным масіве.
Інспектар ІСН Сахончык Анастасія Алегаўна нагадала бацькам аб адказнасці дарослых за выхаванне і ўтрыманне непаўналетніх. Звярнула ўвагу на тое, што пачасціліся выпадкі ўцягванне непаўналетніх да распаўсюджвання наркатычных сродкаў, адказнасці за зробленыя правапарушэнні і злачынствы.